itkvariat

Першы, адукацыйны, беларускамоўны: з’явіўся новы падкаст для падлеткаў



Сёння ў інтэрнэт-прасторы выйшаў першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў «Першыя». Яго стваральнікі прапануюць школьнікам цікавы інфармацыйна-адукацыйны кантэнт, які можа дапамагчы ім атрымаць дадатковыя веды ад аўтарытэтных экспертаў: лекцыі, гутаркі, інтэрв’ю, майстар-класы ў аўдыёфармаце. 

Запланавана адмысловая серыя такіх выпускаў. Працягласць кожнага запісу – каля 20 хвілін. За гэты час прафесіяналы з розных сфер дзейнасці ў гутарцы з вядучым падкаста Дзмітрыем Смірновым на ўласным прыкладзе распавядуць пра тое, наколькі важна валодаць аратарскім майстэрствам, каб увасобіць у жыццё свае ідэі. У якасці гасцей будуць запрашацца цікавыя асобы – вядомыя спецыялісты ў галінах экалогіі, культуры, інклюзіі, тэхналогій і аратарскага майстэрства.

У першым падкасце Ірына Дубовік – CEO, Project Marketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON – распавядае, як пераадолець страх публічных выступленняў, данесці сваю задуму да аўдыторыі і захапіць слухачоў, якіх памылак варта пазбягаць і як рэагаваць на пытанні з залы.

Больш падрабязна пра майстэрства публічнай прэзентацыі сваіх ідэй Дзмітрый Смірноў і Ірына Дубовік распавядуць на воркшопе, які адбудзецца 7 снежня ў кінатэатры VOKA CINEMA (вул. П. Мсціслаўца, 11).  

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны. Для гэтага трэба пакінуць заяўку на сайце конкурсу.
Першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў выйшаў у рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Конкурс стартаваў 8 кастрычніка, і на дадзены момант працягваецца збор заявак. У першапачатковай анкеце трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі. 

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю ў адным з чатырох кірункаў – экалогія, культура, інклюзія ці тэхналогіі. Патрабаванне да конкурсных прапаноў толькі адно – яны мусяць змяняць навакольны свет і жыццё да лепшага. Для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз – iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk. 

Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by.




Подписывайтесь и читайте новости от ITквариат раньше остальных в нашем Telegram-канале !





Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!  




И еще на эту тему...
  • VOKA предложили выпустить отечественный сериал про айтишников
  • Viber запустил голосование за лучший стикерпак, приуроченный к локализации приложения на беларускую мову
  • Упершыню на беларускай мове: беларускія старшакласнікі прадставяць свае ідэі на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk
  • От бренда города до мобильного приложения: TEDxYouth@Minsk впервые пройдет в Минске на беларуском языке
  • В Беларуси появится новый сервис для мобильной идентификации в интернете: одна кнопка для всех сайтов
  • В Минске состоялся мастер-класс лучшего travel-блогера National Geogrpaphic Леонида Пашковского
  • Беларуский бизнес стал чаще доверять данные "облачным" провайдерам
  • Как прошел полуфинал конкурса бизнес-проектов Investor Day
  • Мобильное приложение для скорочтения, мотивационный тренер, мессенджер для вузов: определены финалисты конкурса молодежных проектов
  • 23 июня в Минске состоится конференция IT BDSMinsk
  • МТС на ТИБО-2018 показал одну из самых крупных экспозиций
  • IBA Group вышла в финал конкурса "2018 GSA Awards" в четырех категориях
  • МТС представит на "ТИБО-2018" облачный сервис для бизнеса, проекты NB-IoT, телемедицину и интерактивную выставку "Дети в интернете"
  • velcom собирается участвовать в развитии "цифровой медицины" в Беларуси
  • Наступная лекцыя “БелЛіт: мабільны гід” адбудзецца 21 сакавіка
  • Ці добра вы выдаеце беларускую мову? У Міжнародны дзень роднай мовы МТС прапануе бясплатны SMS-тэст!
  • В рейтинге кибербезопасности Беларусь - 39-я
  • Светящиеся картины вместо лампочек. Оригинальная акция velcom в Час Земли
  • «Неделя Байнета» пройдет 4-7 апреля в Президент-отеле в Минске
  • Google увеличил технические мощности Compute Engine вдвое



  • ITквариат Powered by © 1996-2025 16+