itkvariat

Да Дня роднай мовы VOKA на тыдзень адкрывае бясплатны доступ да фільмаў з беларускай агучкай



Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, на тыдзень VOKA адкрывае бясплатны доступ да замежных фільмаў з беларускім дубляжом. Знайсці іх можна ў раздзеле «Кіно па-беларуску».

У перакладной калекцыі VOKA – ужо больш за 70 мастацкіх і анімацыйных фільмаў, пераагучаных на беларускую мову для гледачоў відэасэрвісу з удзелам прафесійных акцёраў, дыктараў і музыкантаў.

Там ёсць і класіка сусветнага кіно, і культавыя фільмы апошніх гадоў, і папулярныя навінкі: «Знесеныя ветрам», «Гэта цудоўнае жыццё», «12 раз'юшаных мужчын», «Зора», «Леон», «Палёт над гняздом зязюлі», «Пяты элемент», «Рэквіем па мары», «Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы», «Мемуары гейшы», «Кніга Ілая», «Жонка аглядальніка заапарка» і іншыя.

Для сямейнага прагляду можна выбраць анімацыйную класіку «Мой сусед Тотара», «Вандроўны замак Хаўла» і «Наўсікая з Логу Вятроў» ад Хаяо Міядзакі, камедыю «Нянькі», першыя тры часткі фантастычнага баевіка «Дзеці шпіёнаў» і многае іншае. У раздзеле таксама прадстаўлена анімацыя ад беларускіх мультыплікатараў – міні-серыял пра персанажа народных казак Несцерку, а таксама некаторыя карціны Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Бясплатны доступ да медыятэкі «Кіно па-беларуску» будзе акдрыты з 15 па 21 лютага ўключна. Паглядзець фільмы з агучкай на роднай мове ўсе ахвотныя змогуць на сайце voka.tv ці ў мабільнай праграме VOKA – з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона.




Подписывайтесь и читайте новости от ITквариат раньше остальных в нашем Telegram-канале !





Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!  




И еще на эту тему...
  • А1 збірае TikTok Family і шукае ката-блогера
  • Обзор законодательства Республики Беларусь в сфере информатизации за август 2020 года
  • А1 запустил услугу конференц-связи для бизнеса
  • Прыём работ VOKA Smartfilm завершаны, пачынаецца народнае галасаванне
  • Onliner запустил безопасную электронную систему оплаты покупок на своей торговой площадке
  • У Гродне пройдзе маштабны крэатон для старшакласнікаў "Першыя ідэі: тэхналогіі"
  • Першы, адукацыйны, беларускамоўны: з’явіўся новы падкаст для падлеткаў
  • Приложение VOKA появилось в Apple TV
  • Мессенджер VIBER теперь поддерживает беларуский язык
  • Viber запустил голосование за лучший стикерпак, приуроченный к локализации приложения на беларускую мову
  • Упершыню на беларускай мове: беларускія старшакласнікі прадставяць свае ідэі на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk
  • За пешие прогулки МТС дарит 10 ГБ или 1000 минут разговоров каждую неделю
  • Viber заговорит "па-беларуску": компания объявляет о локализации приложения и запускает конкурс стикеров для беларуских иллюстраторов
  • В Беларуси появится новый сервис для мобильной идентификации в интернете: одна кнопка для всех сайтов
  • МТС на ТИБО-2018 показал одну из самых крупных экспозиций
  • МТС представит на "ТИБО-2018" облачный сервис для бизнеса, проекты NB-IoT, телемедицину и интерактивную выставку "Дети в интернете"
  • velcom собирается участвовать в развитии "цифровой медицины" в Беларуси
  • Наступная лекцыя “БелЛіт: мабільны гід” адбудзецца 21 сакавіка
  • Ці добра вы выдаеце беларускую мову? У Міжнародны дзень роднай мовы МТС прапануе бясплатны SMS-тэст!
  • Обновленное приложение "Мой МТС" получило ряд новых функций



  • ITквариат Powered by © 1996-2025 16+