itkvariat

Прыём работ VOKA Smartfilm завершаны, пачынаецца народнае галасаванне



Набліжаецца фінал дзявятага Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно VOKA Smartfilm: 21 сакавіка завяршыўся прыём конкурсных работ. Пераможцу будзе вызначаць прафесійнае журы. Паралельна з ім свой выбар зробіць журы народнае. Прайсці адбор у яго склад можна з 6 красавіка на сайце smartfilm.by.

На фестываль, які праходзіць пад слоганам «Сезон (не)звычайных гісторый», было пададзена каля 800 работ. Гэта фільмы з Беларусі і яшчэ 75 краін свету – ад ЗША, Італіі, Францыі і Бразіліі да Бангладэш і Малаві.А лідарам па колькасці ўдзельнікаў – 111 – з’яўляецца Індыя.

Па традыцыі, конкурсныя работы, якія паспяхова пройдуць мадэрацыю, будуць дададзеныя у раздзел «Галерэя» сайта smartfilm.by. Там іх можна будзе паглядзець, а пасля рэгістрацыі – прагаласаваць за тыя, што падаліся найбольш цікавымі. Глядацкае галасаванне пройдзе з 25 сакавіка па 5 красавіка, пасля чаго на сайце будзе размешчаны шорт-ліст з работ, выбраных гледачамі. 
З 6 па 15 красавіка кожны зарэгістраваны карыстальнік афіцыйнага сайта фестывалю VOKA Smartfilm зможа адказаць на пытанні анлайн-кінатэста. Тыя, хто пакажа як мага больш высокі вынік, пройдуць у склад народнага журы і змогуць прагаласаваць за найлепшую, на іх погляд, работу з шорт-ліста. 

Кіраваць работай народнага журы будзе рэжысёр і сцэнарыст Улада Сянькова, якая вынясе фінальнае рашэнне з улікам вынікаў галасавання. Пераможца ў «народнай» намінацыі атрымае ў якасці ўзнагароды смартфон Apple iPhone 11 128GB.

Афіцыйнае падвядзенне вынікаў VOKA Smartfilm адбудзецца 16 красавіка 2020 года. Фестываль праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Усе работы, якія ўвойдуць у прафесійны і народны шорт-лісты фестывалю, а таксама фільмы-пераможцы будуць даступныя для прагляду ў раздзеле Smartfilm відэасервісу VOKA.




Подписывайтесь и читайте новости от ITквариат раньше остальных в нашем Telegram-канале !





Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!  




И еще на эту тему...
  • У Гродне пройдзе маштабны крэатон для старшакласнікаў "Першыя ідэі: тэхналогіі"
  • "Белый квадрат": креатив – главный тренд эффективности маркетинга 2020
  • A1 и beCloud объявили о стратегическом партнерстве по развитию мобильной связи стандарта 4G в Беларуси
  • Першы, адукацыйны, беларускамоўны: з’явіўся новы падкаст для падлеткаў
  • Viber запустил голосование за лучший стикерпак, приуроченный к локализации приложения на беларускую мову
  • Упершыню на беларускай мове: беларускія старшакласнікі прадставяць свае ідэі на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk
  • Итоги фестиваля velcom Smartfilm: наша "Периферия" - Гран-При, Гонконг и Великобритания – в призёрах!
  • В Минске состоялся специальный показ для народного жюри velcom Smartfilm
  • 10 фаворитов народного голосования velcom Smartfilm будут объявлены 24 января
  • Прием работ velcom Smartfilm завершен! На сайте фестиваля начинается народное голосование
  • В Минске состоялся мастер-класс лучшего travel-блогера National Geogrpaphic Леонида Пашковского
  • Восьмой сезон международного фестиваля velcom Smartfilm стартовал 15 ноября
  • Результаты конкурса на лучший интернет-ресурс XVI интернет-премии международного форума "ТИБО-2018"
  • Наступная лекцыя “БелЛіт: мабільны гід” адбудзецца 21 сакавіка
  • Ці добра вы выдаеце беларускую мову? У Міжнародны дзень роднай мовы МТС прапануе бясплатны SMS-тэст!
  • Гран-При фестиваля мобильного кино velcom Smartfilm завоевал фильм из США
  • Фильм "Биткоин-миллионер" и экранизация Андруся Горвата вошли в шорт-лист народного голосования velcom Smartfilm
  • На победу в фестивале velcom Smartfilm претендуют 311 мобильных фильмов из более чем 50 стран
  • "Неформат" - лауреат: пользователи социальных сетей определили специальную номинацию фестиваля velcom Smartfilm
  • Стартовал прием заявок на седьмой фестиваль velcom Smartfilm



  • ITквариат Powered by © 1996-2025 16+