itkvariat

У Гродне пройдзе маштабны крэатон для старшакласнікаў "Першыя ідэі: тэхналогіі"



15 лютага ў Гродне адбудзецца крэатон, удзел у якім могуць узяць вучні з усёй Беларусі. Ён пройдзе ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Крэатон пад назвай «Першыя ідэі: тэхналогіі» пройдзе ў дзелавым цэнтры «Біржа» (пр. Касманаўтаў, 37а) 15 лютага з 12:00 да 16:00. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з любога рэгіёна краіны, якім цікава праявіць сябе, патрэніравацца генерыраваць ідэі, прэзентаваць  іх на публіцы і атрымаць парады ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі

Папярэднія крэатоны для старшакласнікаў па тэмах «Культура» і «Інклюзія» ў Віцебску і Магілёве сабралі больш за 130 удзельнікаў кожны. Гэтым разам у Гродне школьнікам прапануюць пагутарыць пра футурыстычны ўплыў сучасных тэхналогій на наша жыццё, а таксама абмеркаваць іх ўздзеянне на сферу адукацыі.

Спачатку старшакласнікі паглядзяць некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам крэатона канкрэтную задачу. Школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а затым прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй. Па выніках абмеркавання журы з ліку экспертаў па тэме крэатона, прадстаўнікоў кампаніі А1 і акадэмічнай супольнасці Гродна адзначыць лепшыя выступленні, пракаментуе ідэі і ўзнагародзіць аўтараў лепшых з іх.
У межах праекта арганізатары ладзяць першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў «Першыя». Зараз запісана некалькі эпізодаў, у якіх можна даведацца пра лайфхакі прамоўніцкага майстэрства, культурніцкія праекты ў тэатральнай сферы, стварэнне інклюзіўнай прасторы. Хутка на старонцы з’явіцца новы выпуск пра сучасныя тэхналогіі.   




Подписывайтесь и читайте новости от ITквариат раньше остальных в нашем Telegram-канале !





Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!  




И еще на эту тему...
  • Обзор законодательства Республики Беларусь в сфере информатизации за январь 2020 года
  • Першы, адукацыйны, беларускамоўны: з’явіўся новы падкаст для падлеткаў
  • От собственного смартфона до "умного дома": A1 поделился своими ближайшими планами
  • В обмен на ваши старые наручные часы МТС дает скидку до 130 рублей на покупку Samsung Galaxy Watch!
  • Определены победители республиканского социально-образовательного проекта velcom YOUTH
  • Упершыню на беларускай мове: беларускія старшакласнікі прадставяць свае ідэі на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk
  • От бренда города до мобильного приложения: TEDxYouth@Minsk впервые пройдет в Минске на беларуском языке
  • В Беларуси появится новый сервис для мобильной идентификации в интернете: одна кнопка для всех сайтов
  • На сцене Купаловского театра прошла большая конференция TEDxMinsk 2019 (+видео)
  • В Купаловском театре пройдет конференция TEDxMinsk-2019
  • Обзор законодательства Республики Беларусь в сфере информатизации за ноябрь 2018 года
  • Победителем командного этапа SAP Leonardo Hackathon стал проект Hi-Tech nation
  • Беларусы выбрали 10 сайтов байнета, делающих мир лучше
  • Результаты конкурса на лучший интернет-ресурс XVI интернет-премии международного форума "ТИБО-2018"
  • МТС на ТИБО-2018 показал одну из самых крупных экспозиций
  • МТС представит на "ТИБО-2018" облачный сервис для бизнеса, проекты NB-IoT, телемедицину и интерактивную выставку "Дети в интернете"
  • velcom собирается участвовать в развитии "цифровой медицины" в Беларуси
  • Наступная лекцыя “БелЛіт: мабільны гід” адбудзецца 21 сакавіка
  • Ці добра вы выдаеце беларускую мову? У Міжнародны дзень роднай мовы МТС прапануе бясплатны SMS-тэст!
  • Стартап MeetnGreetMe получил премию ООН World Summit Award



  • ITквариат Powered by © 1996-2025 16+