itkvariat

Стартуе маштабны праект па ахопу беларускай мовай сфераў прафесійнай дзейнасці



Платформа say.by сумесна з Цэнтрам ведаў CLARIN па апрацоўцы беларускіх тэкстаў і маўлення (K-BLP), Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук, ActiveCloud і Арт-Сядзібай рыхтуецца да запуску маштабнага тэхналагічнага праекта "Мова прафесіі" па аўтаматызаваным навучанні камунікацыі на беларускай мове ў пэўнай прафесійнай сферы.

Праграма дазволіць патрэніравацца, папрактыкавацца і пацвердзіць веды размоўнай беларускай мовы сваёй прафесіі і, нават, атрымаць сертыфікат, падобна тым, што існуюць для замежных моў (аналаг TOEFL, IELTS, PTE).

Праект накіраваны на ўкараненне беларускай мовы ў карпаратыўную культуру, каб супрацоўнікі кампаній выдатна разумелі родную мову, а яшчэ лепш — гаварылі па-беларуску з кліентамі кампаніі і часцей карысталіся ёй з калегамі.

Мабільны дадатак даволі лёгка і зручна выкарыстоўваць пры навучанні. Заданні не вельмі складаныя і больш арыентаваныя на вывучэнне канкрэтных выразаў у адпаведных сферах дзейнасці. Напрыклад, трэба зачытаць услых кароткі тэматычны тэкст на беларускай мове, ці апісаць па-беларуску карцінку. 

Для атрымання рэзультатаў выкарыстоўваюцца тэхналогіі штучнага інтэлекту — нейронавыя сеткі, якія будуць узбагачацца тысячамі гадзінаў беларускіх тэкстаў, начытаных валанцёрамі для ўзору правільнасці вымаўлення.

«Калі прадпрыемствы Беларусі возьмуць на сябе адказнасць за беларускую мову, а мы, з нашага боку, створым неабходныя інструменты, як найлепшым чынам інтэграваць беларускую мову ў працэсы кампаніі, мы зможам атрымаць вялікі скачок у пашырэнні ўжывання жывой беларускай мовы. Выйсці на якасна новы ўзровень.

Акрамя таго, гэта штуршок у развіцці навукі ў распазнаванні беларускай размовы, нездарма мы робім гэты праект разам з Цэнтрам ведаў CLARIN па апрацоўцы беларускіх тэкстаў і маўлення  (K-BLP). Для бясспрэчнай правільнасці падыходу ў ацэньванні будзе задзейнічаны Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі — найлепшыя эксперты ў беларускай мове. 
А самая галоўная асаблівасць праекта — гэта грунтоўнасць, своечасовасць і надзвычайная каштоўнасць для нашай краіны!» — кажа кіраўнік праекта Аляксандр Шастаковіч.

Вядуцца перамовы аб падтрымцы распрацоўкі праекта з буйнымі кампаніямі з банкаўскай сферы, рытэйлу, тэхналогій, галіны сувязі. Да праекту ўжо далучыліся піваварная кампанія Аліварыя, ActiveCloud, Jet BI, кавярня «Шпаркі Лось», стаматалагічная лякарня «Глорыя» і некаторыя іншыя.
Кампаніі, якія ўжываюць беларускую мову ў камунікацыі, атрымаюць лаяльнасць сваіх спажыўцоў і канкурэнтную перавагу. Акрамя таго, падтрымка роднай мовы — гэта яркі прыклад карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

Падтрымаць стартап могуць беларускія кампаніі, а таксама неабыякавыя людзі, якія хочуць зрабіць яго рэальным не толькі для сваёй прафесіі, але і для ўсёй краіны ўвогуле.




Подписывайтесь и читайте новости от ITквариат раньше остальных в нашем Telegram-канале !





Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!  




И еще на эту тему...
  • Да Дня роднай мовы VOKA на тыдзень адкрывае бясплатны доступ да фільмаў з беларускай агучкай
  • А1 збірае TikTok Family і шукае ката-блогера
  • ActiveCloud окажет поддержку бизнесу в период кризиса
  • Прыём работ VOKA Smartfilm завершаны, пачынаецца народнае галасаванне
  • У Гродне пройдзе маштабны крэатон для старшакласнікаў "Першыя ідэі: тэхналогіі"
  • ActiveCloud подтвердил соответствие новому стандарту менеджмента качества IT-сервисов
  • Першы, адукацыйны, беларускамоўны: з’явіўся новы падкаст для падлеткаў
  • ActiveCloud запустил облачное хранилище для неограниченного объема данных
  • Мессенджер VIBER теперь поддерживает беларуский язык
  • ActiveCloud подтвердил высокий уровень защиты данных в своем облаке
  • Viber запустил голосование за лучший стикерпак, приуроченный к локализации приложения на беларускую мову
  • Упершыню на беларускай мове: беларускія старшакласнікі прадставяць свае ідэі на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk
  • velcom | A1 обеспечил связью тоннели Автозаводской линии минского метро
  • Viber заговорит "па-беларуску": компания объявляет о локализации приложения и запускает конкурс стикеров для беларуских иллюстраторов
  • Брест и его бизнес переходит на "облачные" технологии
  • Брестских IT-шников позвали на бесплатный бизнес-завтрак
  • Беларуский бизнес стал чаще доверять данные "облачным" провайдерам
  • Новый подкаст от МТС расскажет о самом известном минском рынке - Комаровке и ее окрестностях
  • Наступная лекцыя “БелЛіт: мабільны гід” адбудзецца 21 сакавіка
  • Ці добра вы выдаеце беларускую мову? У Міжнародны дзень роднай мовы МТС прапануе бясплатны SMS-тэст!



  • ITквариат Powered by © 1996-2025 16+