itkvariat

Фільм пра ўнікальнасць дыялектаў краіны "Гаворкі Беларусі" выйшаў на VOKA



19 лютага напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы на VOKA выйшаў дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі». Усе ахвотныя могуць бясплатна паглядзець яго ў любым пункце свету. Пасля прэм’еры ён застанецца ў медыятэцы відэасэрвісу.

У фільме выкарыстаны пераважна матэрыялы, якія здымаліся падчас экспедыцый для спецпраекта A1 і Onliner «Мова: як гаворыць краіна», але яшчэ не публікаваліся раней. Кожны з яго выпускаў быў прысвечаны дыялектам розных рэгіёнаў нашай краіны: Міншчыны, Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Гродзеншчыны, а таксама Усходняга і Заходняга Палесся.

Фільм «Гаворкі Беларусі» не толькі даступна і проста расказвае пра адрозненні і адметнасці беларускіх дыялектаў, але і можа выкарыстоўвацца ў якасці відэадапаможніка для выкладчыкаў і студэнтаў-філолагаў, у якіх няма магчымасці ездзіць у экспедыцыі па ўсёй Беларусі для вывучэння дыялектаў.

Сцэнарый напісаны Вадзімам Шклярыкам – кандыдатам філалагічных навук і старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Відэа знята Аляксеем Марозавым і Аляксеем Носавым. Аўтар анімацыі – Кірыл Стаселька. Закадравы тэкст агучыў Андрэй Мар’янаў. За тэхнічную падтрымку і арганізацыйныя пытанні адказвала Марыя Іванова.
Прагляд дакументальнага фільма «Гаворкі Беларусі» бясплатна даступны ўсім ахвотным на сайце voka.tv і ў мабільнай праграме VOKA – з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона.




Подписывайтесь и читайте новости от ITквариат раньше остальных в нашем Telegram-канале !





Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!  




И еще на эту тему...
  • Алена Устинович: Бизнесу, и маркетингу необходимо эволюционировать с небывалой скоростью
  • Компания "Делойт" приглашает беларуские IT-компании присоединиться к инициативе Code Club - бесплатных уроков по программированию для детей
  • Шеринг: весь мир в аренду
  • Составлен рейтинг защищенности популярных облачных сервисов
  • Как быстро и просто перевести деньги с помощью приложения от сервиса "Золотая Корона"
  • Как заниматься кибербезопасностью там, где это никому не нужно: опыт Казахстана
  • Твердотельный накопитель SSD IRDM S25A 120 Гб на базе контроллера Phison PS3111-S11
  • Велопризраки, или как стать заметным на велосипеде. Выбор велосипедного фонаря.
  • Разработчик Vivaldi ответил на вопросы пользователей в прямом эфире
  • Vivaldi 1.8. Обзор финальной версии. «Вспомнить всё»…



  • ITквариат Powered by © 1996-2025 16+