У Магілёўскай вобласці запусцілі адукацыйную праграму для валанцёраў і сацработнікаў
от: 04-08-2021 10:21 | раздел: Новости

У Магілёве 3 жніўня прайшоў урок па лічбавай граматнасці, арганізаваны кампаніяй А1 сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі ў падтрымку валанцёрскага руху #яанлайн. Праграма #яанлайн-навучання распрацавана спецыяльна для валанцёраў праекта і сацыяльных работнікаў з розных рэгіёнаў краіны, якія плануюць вучыць людзей старэйшага ўзросту мабільным тэхналогіям.
#яанлайн-навучанне дапаўняе #яанлайн-даведнік для пачынаючых інтэрнэт-карыстальнікаў, выпушчаны ў чэрвені і даступны па спасылцы. Заняткі праходзяць у гібрыдным фармаце: большасць удзельнікаў з Магілёўскай вобласці далучыліся да навучання анлайн дзякуючы трансляцыі і запісу ўрока. #яанлайн-навучанне ўжо таксама адбылося ў Мінску і Віцебску, у далейшых планах Брэст, Гомель і Гродна.
#яанлайн-навучанне праводзяць супрацоўнікі-валанцёры А1 разам са спецыялістам па сацыяльных камунікацыях з людзьмі старэй за 60 гадоў. Слухачы праграмы не толькі атрымліваюць практычныя парады, але і знаёмяцца з этычнымі нормамі і асаблівасцямі ўзаемадзеяння, якія неабходна ўлічваць пры працы з людзьмі старэйшага ўзросту.
Адукацыйная праграма распрацавана ў рамках Пагаднення аб партнёрстве, якое заключылі А1 і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі для павышэння лічбавай граматнасці людзей старэйшага ўзросту. Яе рэалізацыя пачалася ў чэрвені з выпуску #яанлайн-даведніка па мабільных тэхналогіях, які можна спампаваць на сайце ionline.a1.by альбо бясплатна атрымаць у любым цэнтры продажаў А1 у Беларусі – пры звароце абанентаў старэйшага ўзросту па кансультацыю або пры набыцці планшэта Lenovo Tab M10.
Подписывайтесь и читайте новости от ITквариат раньше остальных в нашем
Telegram-канале !
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!
И еще на эту тему...
Стартуе маштабны праект па ахопу беларускай мовай сфераў прафесійнай дзейнасціДа Дня роднай мовы VOKA на тыдзень адкрывае бясплатны доступ да фільмаў з беларускай агучкайА1 збірае TikTok Family і шукае ката-блогераОбзор законодательства Республики Беларусь в сфере информатизации за август 2020 годаА1 запустил услугу конференц-связи для бизнесаПрыём работ VOKA Smartfilm завершаны, пачынаецца народнае галасаваннеOnliner запустил безопасную электронную систему оплаты покупок на своей торговой площадкеУ Гродне пройдзе маштабны крэатон для старшакласнікаў "Першыя ідэі: тэхналогіі"Компания "Делойт" приглашает беларуские IT-компании присоединиться к инициативе Code Club - бесплатных уроков по программированию для детейПершы, адукацыйны, беларускамоўны: з’явіўся новы падкаст для падлеткаўГеоргий Колдун снова провел уроки интернет-грамотности в школе №38В минской школе прошел первый в стране "облачный урок"Упершыню на беларускай мове: беларускія старшакласнікі прадставяць свае ідэі на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@MinskВ Беларуси появится новый сервис для мобильной идентификации в интернете: одна кнопка для всех сайтовМТС на ТИБО-2018 показал одну из самых крупных экспозицийМТС представит на "ТИБО-2018" облачный сервис для бизнеса, проекты NB-IoT, телемедицину и интерактивную выставку "Дети в интернете"velcom собирается участвовать в развитии "цифровой медицины" в БеларусиНаступная лекцыя “БелЛіт: мабільны гід” адбудзецца 21 сакавікаЦі добра вы выдаеце беларускую мову? У Міжнародны дзень роднай мовы МТС прапануе бясплатны SMS-тэст!"Дети в интернете": очередной открытый урок прошел в столичной школе №3