itkvariat

Воркбук па антыбулінгу для дзяцей і падлеткаў цяпер і па-беларуску



МТС і Дзіцячы фонд ООН (ЮНІСЭФ) у Беларусі стварылі беларускамоўную версію воркбуку для дзяцей і падлеткаў «Як абараніцца ад цкавання ў інтэрнэце і самім не стаць хейтарамі». Маляўнічы навучальны дапаможнік у фармаце «зін» можна бясплатна спампаваць на сайце МТС.

Мэта воркбука — дапамагчы дзецям і падлеткам разабрацца ў тым, што такое кібербулінг. Чытачы даведаюцца, у якіх ролях можна апынуцца ў сітуацыі цкавання — ахвяры, хейтара або сведкі — і якія ў залежнасці ад гэтага выбраць інструменты па прадухіленню і спыненню гэтай непрыемнай сітуацыі. 

Інфармацыя падаецца ў даступнай форме праз прыклады з рэальнага жыцця і чаргуецца з творчымі і практычнымі заданнямі. Асаблівая ўвага надаецца працы з эмоцыямі: прыводзяцца эфектыўныя тэхнікі для зняцця стрэса, напружання і трывогі. 

У дапаможніку выкарыстаны  матэрыялы сумеснага праекта МТС і ЮНІСЕФ #ІнтэрнэтБезБулінгу — адукацыйныя відэаролікі і тэсты-трэнажоры. Распрацоўваць воркбук дапамагалі псіхолаг, спецыяліст па працы з падлеткамі Іляна Мацвіенка і кіраўнік праекта «Інтэрнэт-бяспека дзяцей Беларусі Netka.by» Вольга Корсун. Аўтар атмасферных ілюстрацый — мастачка Наталля Грабёнкіна.

Воркбук «Як абараніцца ад цкавання ў інтэрнэце і самім не стаць хейтарамі» першапачаткова выйшаў на рускай мове і быў прэзентаваны ў маі 2022 года на фестывалі «Школа, свабодная ад гвалту (булінгу)» у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». 

Электронныя версіі воркбуку на беларускай і рускай мовах можна спампаваць на сайце кампаніі МТС. Таксама дапаможнік будзе распаўсюджвацца на мерапрыемствах МТС і ЮНІСЭФ, якія прысвечаны прафілактыцы кібербулінга.




Подписывайтесь и читайте новости от ITквариат раньше остальных в нашем Telegram-канале !





Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!  




И еще на эту тему...
  • У Магілёўскай вобласці запусцілі адукацыйную праграму для валанцёраў і сацработнікаў
  • Стартуе маштабны праект па ахопу беларускай мовай сфераў прафесійнай дзейнасці
  • Да Дня роднай мовы VOKA на тыдзень адкрывае бясплатны доступ да фільмаў з беларускай агучкай
  • А1 збірае TikTok Family і шукае ката-блогера
  • А1 запустил услугу конференц-связи для бизнеса
  • Прыём работ VOKA Smartfilm завершаны, пачынаецца народнае галасаванне
  • У Гродне пройдзе маштабны крэатон для старшакласнікаў "Першыя ідэі: тэхналогіі"
  • Першы, адукацыйны, беларускамоўны: з’явіўся новы падкаст для падлеткаў
  • Viber запустил голосование за лучший стикерпак, приуроченный к локализации приложения на беларускую мову
  • Упершыню на беларускай мове: беларускія старшакласнікі прадставяць свае ідэі на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk
  • Viber заговорит "па-беларуску": компания объявляет о локализации приложения и запускает конкурс стикеров для беларуских иллюстраторов
  • В Национальной библиотеке начала работу интерактивная выставка "Вселенная интернета"
  • Продажи специальных красных iPhone 8 в Беларуси начнутся с благотворительной акции (RED) Weekend
  • МТС и детский фонд ЮНИСЕФ подписали меморандум о взаимопонимании
  • 18 марта в Минске состоится турнир по Dota 2
  • Наступная лекцыя “БелЛіт: мабільны гід” адбудзецца 21 сакавіка
  • Ці добра вы выдаеце беларускую мову? У Міжнародны дзень роднай мовы МТС прапануе бясплатны SMS-тэст!
  • Для ЖКХ Минска разработают собственное приложение "Мобильный мастер"
  • IBA Group подписала Договор о КСО в Беларуси
  • Стартап MeetnGreetMe получил премию ООН World Summit Award



  • ITквариат Powered by © 1996-2025 16+